Стары мост (Мазыр)

Стары мост — адзін з двух аўтамабільных мастоў цераз раку Прыпяць у горадзе Мазыр Гомельскай вобласці. Злучае Прымаставую плошчу і вуліцу Рыжкова з вуліцай Іваненкі, якая пераходзіць у аўтамабільную дарогу рэспубліканскага значэння Р131 на Калінкавічы. З’яўляецца адзінай аўтамабільнай сувяззю раёнаў Пхоў, Зарэчны і Баравікі з цэнтрам горада.

Стары мост
Стары мост
Каардынаты: 52°03′24″ пн. ш. 29°15′39″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае Прыпяць
Месца размяшчэння Мазыр
Канструкцыя
Агульная даўжыня 924 м
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1958
Commons-logo.svg Стары мост на Вікісховішчы
Апоры моста
Мост у цэнтры Мазыра

Уведзены ў эксплуатацыю ў 1958 годзе. Даўжыня моста складае 924 метра[1]. У 2003 годзе была праведзена рэканструкцыя. Было заменена пакрыццё, зроблены новыя тратуары, пастаўлены металічныя бар’ерныя агароджы, апоры асвятлення і інш[2]. З 27 красавіка па 11 чэрвеня 2012 года мост быў закрыты на рамонт[1].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць