Адкрыць галоўнае меню

Стасіс Гірэнас (літ. Stasys Girėnas, сапраўднае імя Stasys Girskis; 4 кастрычніка 1893, Вітагала, Расіенскі павет, цяпер Шылэльскі раён - 17 ліпеня 1933) — літоўскі лётчык; разам са Сцяпонасам Дарусам паспрабавалі здзейсніць трансатлантычны палёт і загінулі.

Стасіс Гірэнас
S.Girenas.jpg
Род дзейнасці: лётчык
Дата нараджэння: 4 кастрычніка 1893(1893-10-04)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 17 ліпеня 1933(1933-07-17) (39 гадоў)
Месца смерці:
Стасіс Гірэнас на Вікісховішчы
Стасіс Гірэнас (справа). Банкнота 10 літаў

БіяграфіяПравіць

Быў самым малодшым дзіцем з шаснаццаці дзяцей сялянскай сям'і. У 1910 эміграваў у ЗША і пасяліўся ў Чыкага. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1917-1919 служыў у амерыканскай ваеннай авіяцыі і скончыў вучэльню авіямеханікаў. Пасля дэмабілізацыі скончыў курсы пілотаў. Набыў самалёт, перавозіў пасажыраў, займаўся навучаннем пілатажу. З 1931 працаваў у транспартнай авіяцыі. Прозвішча змяніў па радзе Сцяпанаса Даруса перад палётам у Літву.