Стафардшырскі скарб

Стафардшырскі скарб — так прэса ахрысціла скарб, знойдзены ў графстве Стафардшыр. Непрацуючы жыхар выявіў яго летам 2009 года пры дапамозе металашукальніка. Гэта найбуйнейшы ў гісторыі англасаксонскі скарб.

Некалькі знойдзеных прадметаў

Па заяве Тэры Герберта, ён займаецца аматарскім скарбашукальніцтвам ужо 18 гадоў. Ён папрасіў у свайго суседа дазволу даследаваць пры дапамозе металашукальніка поле. Пасля тыдня пошукаў ён знайшоў скарб.

Спецыялісты пацвердзілі, што пад зямлёй знаходзілася больш за 1500 прадметаў, якія належалі англа-саксонскаму дваранству: зброя, посуд і ўпрыгажэнні. Узрост большасці прадметаў датуецца прыблізна VII стагоддзем.

Ацэнка кошту скарбу - 3.3 мільена фунтаў, падзеленых паміж скарбашукальнікам і ўладальнікам зямлі фермерам. Але дакладна вядома, што ў агульнай складанасці скарб змяшчае 2,5 кілаграма срэбра і прыкладна 5 кілаграмаў золата.

Каналам National Geographic у 2011 годзе быў зняты дакументальны фільм аб скарбе: «Treasure Hoard. Secrets of the Lost Gold»[1] / «Стафардшырскі скарб. Таямніцы страчанага золата»[2].

Зноскі

Спасылкі

правіць