Стахор Мітковіч

Стахор Мітковіч (каля 1570 — пасля 22 жніўня 1608) — адзін з кіраўнікоў Магілёўскіх паўстанняў 1606—10 гадоў, стараста цэха саладоўнікаў.

Стахор Мітковіч
Mitkovich azgur.jpg
Скульптура Заіра Азгура «Стахор Мітковіч».
Дата нараджэння не пазней за 1570
Дата смерці не раней за 1608
Маці Марыя Пратасаўна
Пасада Староста цэха саладоўнікаў
Бітвы/войны

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся да 1576 г. ў сям’і магілёўскіх месцічаў Мітка і Марыі Пратасаўны. Меў братоў Селівона, Астапа і Ігната[1].

19 чэрвеня 1606 г. Стахор Мітковіч, знаходзячыся на рынку каля гарадской ратушы, «при собранию людей обчих» выступіў супраць бургамістра Васіля Якімовіча, «словы неучтивыми лаял, соромотил и пофалки на здоровье его чинил». 20 чэрвеня Стахор Мітковіч, «збунтовавши дей немало людей так знаемых, яко и незнаемых до колко сот человека», з‚явіўся ў ратушы і супраць «врадников судовых» выступіў. З ратушы ён са сваімі людзьмі накіраваўся на рынак «до крамы Осипа Якимовича, лавника тамошнего» і пачаў яго сароміць, лаяць, пагражаючы забіць ці ўтапіць, а ўсю маёмасць забраць[2].

22 чэрвеня Стахор Мітковіч, яго памочнікі і іншыя паўстанцы прыйшлі ў ратушу «до лентвойта и бурмистра и всее рады меское торгалисе и руками кивали, отповеди и пофалки на здоровье чинечи, забитием грозили». Лентвойт, «хотечи успокоить таковую сваволю», загадаў гарадскім слугам затрымаць Стахора «яко старшого бунтовника» і пасадзіць у турму, але «ничого недбаючы на то, вси тые люди побунтованные…того Стахора на таковые свовольные учынки карат везенем не допустили»[3].

Апошні раз узгадваецца ў прывілеі ад 22 жніўня 1608 г.

Зноскі

  1. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Вып. 32: [Акты первой книги Могилевского магистрата за 1577―1578 гг.], 1906. — XXXIV, 165―289, 292, [4] с.
  2. Мелешко, В. И. Могилев в XVI середине XVII в. / В. И. Мелешко. — Минск : Наука и техника, 1988. — 264 с.
  3. Беларускі архіў. Т. 1. Матэрыялы i дакументы да гiсторыi Беларуска-Лiтоўскай дзяржавы (XVI—XVII ст.) / Склад. З. Даўгяла. — Мінск : Інстытут беларускай культуры, 1927. — 268 с.