Страхавая рызыка

Страхавая рызыка — гэта падзея, наступленне якой не вызначана ў часе і ў прасторы, незалежная ад волевыяўлення чалавека, небяспечная і якая з гэтае прычыны стварае стымул для страхавання; гэта тая рызыка, якая можа быць ацэнена з пункту гледжання імавернасці наступлення страхавога выпадку і памераў магчымай шкоды[1].

Страхавая рызыка залежыць ад ажыццяўлення страхавальнікам розных прэвентыўных мерапрыемстваў, якія зніжаюць імавернасць наступлення страхавога выпадку і патэнцыйны памер шкоды. Характар страхавых рызык улічваецца пры вылічэнні страхавых тарыфаў[2]. Страхавальнік абавязаны паведаміць страхоўшчыку пра акалічнасці, якія ўплываюць на страхавую рызыку, у адваротным выпадку дагавор страхавання можа быць прызнаны несапраўдным[3].

Страхавая рызыка — паняцце, якое мае некалькі значэнняў:

  • рызыка — як імавернасць наступлення падзеі, якая знаходзіцца па-за кантролем;
  • рызыка — імавернасць нанясення шкоды жыццю, здароўю, маёмасці страхавальніка (застрахаванага) у выніку страхавога выпадку;
  • рызыка — адказнасць страхоўшчыка, від адказнасці страхоўшчыка;
  • рызыка — меркаваная падзея, на выпадак наступлення якой праводзіцца страхаванне.

У залежнасці ад крыніцы небяспекі страхавыя рызыкі падзяляюць на дзве групы: звязаныя з праявамі сіл прыроды (землятрусы, паводкі, селі, цунамі і таму падобнае) і звязаныя з супрацьпраўнымі дзеяннямі чалавека (крадзяжы, рабаванні, акты вандалізму і іншыя)[4]:

Паводле агульнай класіфікацыі, страхавыя рызыкі падпадзяляюцца наступным чынам[4]:

  • Экалагічныя рызыкі звязаныя з забруджваннем прыроды па віне чалавека;
  • Транспартныя рызыкі ўлічваюцца ў страхаванні транспартных сродкаў і грузу, які імі перавозіцца;
  • Палітычныя рызыкі звязаныя з парушэннем міжнароднага права, мерапрыемствамі замежных дзяржаў у дачыненні суверэннай дзяржавы ці яе грамадзян;
  • Адмысловыя рызыкі ўлічваюцца пры транспартаванні асоба каштоўных грузаў (напрыклад, грошай, золата, каштоўнасцей, твораў мастацтва);
  • Тэхнічныя рызыкі звязаныя з раптоўнай паломкай абсталявання;
  • Рызыкі грамадзянскай адказнасці.

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Ефимов С. Л. Риск страховой // Экономика и страхование: Энциклопедический словарь. — Масква: Церих-ПЭЛ, 1996. — С. 419. — 528 с. — ISBN 5-87811-016-4.
  2. Страховой риск // Российская энциклопедия по охране труда. — М.: НЦ ЭНАС. Под ред. В. К. Варова, И. А. Воробьева, А. Ф. Зубкова, Н. Ф. Измерова. 2007.
  3. Страховой риск // Юридический словарь. — М.: Госюриздат. Главный редактор С. Н. Братусь и др.. 1953.
  4. а б Л. Г. Скамай Страховое дело 4-е изд., пер. и доп. Учебник и практикум для СПО. 2019