Стэрлітамакскі медыцынскі каледж
Стэрлітамакскі медыцынскі каледж (башк.: Стәрлетамаҡ медицина колледжы) — сярэдняя медыцынская ўстанова ў Стэрлітамаку. Мае філіял у Кумяртаў, заснаваны ў 1990 годзе[1].
Стэрлітамакскі медыцынскі каледж | |
---|---|
Арыгінальная назва | башк.: Стәрлетамаҡ медицина колледжы |
Дата заснавання | 1935 |
Тып | медыцынская навучальная ўстанова[d] і каледж |
Размяшчэнне | Стэрлітамак |
Адрас | 453124, г. Стэрлітамак, Камарова 10. |
ster-mk.ru/index.php | |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1935 як акушэрская школа, з 1939 фельчарска-акушэрская школа, з 1947 медыцынскі тэхнікум, з 1954 — вучылішча, з 2003 каледж. Падрыхтавана больш за 17 тысяч спецыялістаў (на 2015), сярод іх З. Г. Габідулін , П. А. Гарошак, Х. С. Фахрэтдзінава[1].
Апісанне
правіцьНавучанне вядзецца на дзённым аддзяленні па спецыяльнасцях: акушэрская справа, лабараторная дыягностыка, лячэбная справа, сястрынская справа, стаматалогія артапедычная, фармацыя[1].
У каледжы працуюць 2 музея (гісторыі каледжа і гісторыі медыцынскага халата), маецца інтэрнат. Будынак лабараторнага корпуса каледжа (вул. Садовая, 35; пабуд. у 1895 годзе) з’яўляецца помнікам архітэктуры. У інтэрнаце ўсталяваная мемарыяльная дошка вучняў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне (1985[1]).
Зноскі
- ↑ а б в г СТЕРЛИТАМАКСКИЙ МЕДИЦИНСКИЙ КОЛЛЕДЖ Архівавана 24 снежня 2019. (руск.)
Спасылкі
правіць- СТЕРЛИТАМАКСКИЙ МЕДИЦИНСКИЙ КОЛЛЕДЖ Архівавана 24 снежня 2019. (руск.)