Стэфан Буткевіч

Стэфан Буткевіч (польск.: Stefan Butkiewicz; 19 лютага 1815 — 30 сакавіка 1896) — дзяржаўны службовец.

Стэфан Буткевіч
маршалак шляхты Лідскага павета
12 кастрычніка 1855 — 1875
Нараджэнне 19 лютага 1815(1815-02-19)
Смерць 30 сакавіка 1896(1896-03-30) (81 год)
Месца пахавання
Адукацыя
Чын

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са шляхецкага роду Буткевічаў. Нарадзіўся ў сям’і Дамініка і Эміліі з Шукевічаў[2].

Валодаў маёнткам Косаўшчына з фальваркам Качанова і вёскамі Косаўшчына, Болтуці, Цвермы, Татарцы, Навіцкія, Былінская — усяго 1363 дзесяціны і 150 душ. Пасля смерці маці ўспадкаваў маёнтак Мінойты з вёскай (570 дзесяцін, 52 душы)[2].

Адукацыю атрымаў у Шчучынскім павятовым вучылішчы. У 1853 г. тытулярны дарадца Буткевіч запісаны сярод «попечителей сельских запасных магазинов»[2].

З 12 кастрычніка 1855 г. займаў пасаду маршалка шляхты Лідскага павета. Амаль што адразу быў узнагароджаны медалём у памяць вайны 1853—1856 гг., потым ордэнам Св. Станіслава 3 ст. і знакам за 15 год службы. На сваёй пасадзе ён заставаўся 20 гадоў, аж да 1875 года[2].

У паўстанні 1863—1864 гадоў не ўдзельнічаў[2].

У запісцы віленскаму генерал-губернатару А. Л. Патапаву ў сакавіку 1868 года, Буткевіч пісаў, што заробку ад казны ён не атрымліваў і выкананне сваіх службовых абавязкаў каштавала яму двух маёнткаў, якія ён прадаў, каб пакрыць расходы па гэтай пасадзе маршалка дваранства[2].

У 1870-я гг. прапанаваў генерал-губернатару разабраць Лідскі замак на будаўнічыя матэрыялы[2].

Пасля адстаўкі ў 1875 годзе з пасады маршалка, надворны дарадца Буткевіч амаль што да канца жыцця абіраецца галосным Лідскай гарадской думы. Менавіта на гэтай пасадзе з ім быў асабіста знаёмы Францішак Багушэвіч, паэт узгадваў яго ў сваіх газетных артыкулах[2].

У 1885 г. пабудаваў на каталіцкіх могілках Ліды новую, ашаляваную i крытую гонтам званiцу. Тут жа, недалёка ад ўваходу на могілкі і каля званіцы, і быў пахаваны разам з жонкай[2].

Сям’яПравіць

У шлюбе з Эмiлiяй Буткевiч з Адамовiчаў (1813—1879). Меў сына Эміля[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 10 чэрвеня 2022.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 2,9 Лаўрэш Леанід. Лідскія могілкі // Лідскі Летапісец № 2(74)-2016. С. 38-60.