Супергрануляцыя

(Пасля перасылкі з Супергранулы)

Супергрануляцыя (англ.: Supergranulation) — структура з канвектыўных ячэек з характэрнымі памерамі ў дзесяткі тысяч кіламетраў, якая існуе на паверхні Сонца. Была знойдзена ў 1950-х гадах А. Б. Хартам пры доплераўскіх вымярэннях ў фотасферы, якія паказалі, што ў ёй існуюць гарызантальныя патокі плазмы з хуткасцю прыблізна 300-500 м/с.

Супергрануляцыя

У больш позніх працах, выкананых у 1960-х гадах Лейтанам, Нойесам і Сайманам, былі знойдзеныя тыповы памер ячэек: прыблізна 30000 км для супергранул з працягласцю існавання прыблізна 24 гадзіны. Звычайна мяркуюць, што супергрануляцыя — гэта канвекцыя пэўнага маштабу, аднак яе паходжанне вядома недакладна. Наяўнасць гранул ў сонечнай фотасферы — добра вядомая з'ява, аднак дэбаты аб сапраўдных прычынах ці нават пра існаванне грануляцыі вялікіх маштабаў ўсё яшчэ вядуцца. Некаторыя аўтары мяркуюць існаванне трох розных памераў канвекцыі на Сонца: грануляцыя (з тыповымі дыяметрамі 150-2500 км), мезагрануляцыя (5000-10000 км) і супергрануляцыя (больш чым 20000 км). Звычайна лічыцца, што гранулы розных маштабаў фармуюць іерархічную структуру: верхнія часткі супергранулы разбіваюцца на мезагранулы, а тыя, у сваю чаргу, на гранулы. Аднак гэтая схема з'яўляецца абстрактнай і можа апынуцца ілжывай ў святле будучых даследаванняў.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць