Сусветны снукерны рэйтынг
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Сусветны рэйтынг снукерыстаў — афіцыйная сістэма рэйтынгу прафесійных гульцоў у снукер. Выкарыстоўваецца для вызначэння аўтаматычнай кваліфікацыі і пасеву гульцоў на турнірах сусветнага снукернага туру. Сістэма падтрымліваецца кіруючым органам снукера — сусветнай асацыяцыяй прафесійнага більярда і снукера. Рэйтынг кожнага гульца заснаваны на яго выступах на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады і абнаўляецца пасля кожнага турніру. Сусветны рэйтынг з'явіўся з сезона 1976/1977 і падлічваўся па ачковай сістэме, замацаванай кіруючым органам, але з сезона 2014/2015 стала выкарыстоўвацца грашовая рэйтынгавая сістэма, заснаваная на прызавых грошах, якія атрымліваюць снукерысты на рэйтынгавых турнірах.