Сцяг Ілінойса
Сцяг Ілінойса (англ.: Flag of Illinois) — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Ілінойс.
Сцяг штата Ілінойс | |
---|---|
Зацверджаны | 1 ліпеня 1970 |
Прапорцыя | 3:5 |
Аўтар сцяга | Санфорд Хучынсан |
У 1912 годзе мясцовым аддзяленнем арганізацыі «Дачкі Амерыканскай рэвалюцыі», якую ўзначальвала Элай Парк Лорэнс, быў аб’яўлены конкурс на сцяг штата Ілінойс. Перамогу атрымаў сцяг, аўтарам якога з’яўлялася Люсі Дэрвент. 6 ліпеня 1915 года пасля адабрэння сцяга ва ўрадзе і сенаце штата ён быў афіцыйна зацверджаны сцягам штата Ілінойс.
У 1960-х гадах галоўны старшына Брус Макданіэл падаў прашэнне, каб на сцяг штата была дададзена яго назва. Ён матываваў гэта тым, што многія з тых, з якімі ён служыў у час В’етнамскай вайны, не маглі ідэнтыфікаваць дадзены сцяг, як сцяг штата Ілінойс. 17 верасня 1969 г. губернатар штата Рычард Б. падпісаў дадатак да закона аб сцягу і 1 ліпеня 1970 года гэты закон уступіў у сілу. Новы дызайн пячаткі штата на сцягу і надпіс на ім, былі распрацаваны місіс Санфорд Хучынсан.
Апісанне сцяга
правіцьСцяг штата Ілінойс уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру ў цэнтры якога размешчана вялікая пячатка штата Ілінойс.
На пячатцы намаляваны белагаловы арлан, які сядзіць на камені з датамі 1818 (год стварэння штата) і 1868 (год прыняцця новай версіі пячаткі штата). У дзюбе арол трымае стужку з дэвізам State Sovereignty, National Union (з англ.: Суверэнны штат, Саюз Нацый). Надпіс «Суверэнны штат» размяшчаецца ў пачатку дэвізу, хоць сам штат быў сярод пераможцаў Саюза, якія змагаліся супраць гэтага суверэнітэту, у часы грамадзянскай вайны. Таму надпіс Sovereignty размешчаны дагары нагамі.