Сцяг Амерыканскіх Віргінскіх астравоў

Сцяг Амерыканскіх Віргінскіх астравоў — прыняты 17 мая 1921 года. Складаецца са спрошчанай выявы Вялікай пячаткі ЗША паміж літарамі V і I (якія пазначаюць Віргінскія астравы). Арол трымае ў адной лапе лаўровую галіну, а ў іншай — тры стралы, якія ўяўляюць тры галоўныя астравы — Сент-Томас, Сент-Джон і Сент-Кроа. Колеры сцяга сімвалізуюць розныя прыродныя асаблівасці Віргінскіх астравоў — жоўты (кветкі), зялёны (узгоркі), белы (аблокі) і блакітны (вада). Сцяг быў створаны мастаком Персівалем Спарксам па просьбе амерыканскага губернатара астравоў Ілая Кітэля.

Амерыканскія Віргінскія астравы
ЗША
Зацверджаны 17 мая 1921
Прапорцыя не вызначана
Аўтар сцяга Персіваль Спаркс

Спасылкі правіць