Дзяржаўны сцяг Замбіі — прыняты 24 кастрычніка 1964 года.

Дзяржаўны сцяг Замбіі

Апісанне і сімволіка правіць

Сцяг распрацавала Габрыэль Элісан (анг. Mrs. Gabriel Ellison), якая таксама з'яўляецца аўтарам герба Замбіі і дызайну многіх паштовых марак краіны. Заканадаўчае рэгуляванне выкарыстання дзяржаўнага сцяга і герба Замбіі ажыццяўляецца Законам аб дзяржаўным сцягу і гербавых сцягах (анг.: National Flag and Armorial Ensigns Act).

Асноўныя колеры дзяржаўнага сцягу Замбіі: зялёны, чырвоны, чорны, аранжавы. Сцяг ўяўляе сабой зялёнае палотнішча, у правым ніжнім куце якога намаляваны сцяг з трох вертыкальных палос чырвонага, чорнага, аранжавага колераў, а ў верхнім правым куце — выява арлана-крыкуна (Haliaeetus vocifer) з распрастанымі крыламі.

Колеры маюць наступнае значэнне:

  • Зялёны колер сімвалізуе прыродныя багацці.
  • Чырвоны колер сімвалізуе кроў, пралітую за незалежнасць Замбіі.
  • Чорны колер увасабляе насельніцтва Замбіі.
  • Аранжавы колер сімвалізуе багацце краіны мінеральнымі рэсурсамі (перш за ўсё, меддзю).
  • Арлан-крыкун увасабляе узвышэнне народа Замбіі над дзяржаўнымі праблемамі.