Сцяг Какосавых астравоў

<table class="infobox infobox-41e1618b0e13c22c " style="" data-name="Сцяг вонкавай тэрыторыі
Какосавыя астравы" >Какосавыя астравыАўстралія Зацверджаны 6 красавіка 2004 Прапорцыя 1:2

Сцяг Какосавых астравоў быў створаны ў 2003 годзе і зацверджаны 6 красавіка 2004 года.

Афіцыйна сцягам тэрыторыі з'яўляецца сцяг Аўстраліі, але выкарыстоўваецца і мясцовы, неафіцыйны сцяг — зялёнае палатно з выявай какосавай пальмы, паўмесяца і Паўднёвага Крыжа. Какосавая пальма — «візітная картка» тэрыторыі, зялёны колер і паўмесяц азначаюць іслам, а выява сузор'я Паўднёвы Крыж характэрна для шматлікіх сцягоў Паўднёвага паўшар'я.