Сцяг Небраскі (англ.: Flag of Nebraska) — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Небраска.

Небраска
ЗША
Зацверджаны 2 красавіка 1925
Аўтар сцяга Дж. Ллойд МакМастэр

Сцяг штата Небраска ўяўляе сабой сіняе прамавугольнае палотнішча з выявай пячаткі штата ў цэнтры, выкананай залатым і сярэбраным колерам. Бягучы дызайн сцяга быў прыняты ў 1925 годзе. Афіцыйнае зацвярджэнне, як сцяга штата, адбылося ў 1963 годзе. Штат Небраска быў адным з апошніх штатаў ЗША, якія прынялі афіцыйны сцяг.

Паўночнаамерыканская вексілалагічная асацыяцыя ў ацэначным аглядзе 2001 сярод сцягоў ЗША і Канады прысвоіла сцягу Небраскі 71-е месца з 72-х. Апошнім у гэтым спісе стаяў сцяг Джорджыі ўзору 2001 года. Пасля прыняцця ў 2003 годзе штатам Джорджыя новага сцяга, сцяг Небраскі сярод сцягоў, якія знаходзяцца ў выкарыстанні, мае на 2010 год самы горшы дызайн.