Сцяг Уоліс і Футуна
Афіцыйным сцягам астравоў Уоліс і Футуна з'яўляецца нацыянальны сцяг Францыі, бо яны з'яўляюцца заморскай абшчынай Францыі.
Сцяг заморскай абшчыны Уоліс і Футуна | |
---|---|
Францыя | |
Зацверджаны | 1887 |
Прапорцыя | 2:3 |
Сцяг Уоліс і Футуна ўяўляе сабой чырвонае палатно з чатырма роўнабаковымі трохвугольнікамі, якія перасякаюцца пад прамым вуглом. Сцяг Францыі, аддзелены ад астатняй вобласці вузкай белай паласой, займае верхні левы вугал. У альтэрнатыўным варыянце выкарыстоўваецца вялікі белы лапчасты крыж (трохі зрушаны ўніз адносна цэнтра сцяга). Чырвоны колер на сцягу сімвалізуе адвагу, белы — чысціню ідэалаў. Чатыры трохвугольніка сімвалізуюць уладу трох каралёў і французскага адміністратара[1].
Альтэрнатыўны неафіцыйны варыянт падобны на сцяг, які выкарыстоўваецца каралём Увеа.
На ўсіх афіцыйных мерапрыемствах выкарыстоўваецца французскі сцяг.
Крыніцы
правіць- ↑ Wallis and Futuna (France) . Flags of the World. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 4 ліпеня 2009.