Сцяг Хойнікаў
Сцяг Хойнікаў — афіцыйны геральдычны сімвал горада Хойнікі Гомельскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 14 жніўня 2001 года № 65.
Сцяг Хойнікаў | |
---|---|
Беларусь | |
Зацверджаны | 14 жніўня 2001 |
Прапорцыя | 1:2 |
Апісанне
правіцьПрамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, пасярэдзіне падзелена полымяпадобна на дзве часткі — зялёную і белую. У зялёнай — замак жоўтага колеру.
Сцяг створаны з дапамогай асноўных колераў і фігур герба, быў прыняты рашэннем прэзідыума Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 17 красавіка 2001 года № 18 і раённым Саветам дэпутатаў 28 чэрвеня 2001 года № 80[1].