Сцяг Юты (англ.: Flag of Utah) — адзін іх дзяржаўных сімвалаў амерыканскага штата Юта. Сцяг быў зацверджаны ў 1913 годзе. Складаецца з пячаткі штата Юта, акружанай залатым колам на цёмна-сінім фоне.

Юта
ЗША
Зацверджаны 9 сакавіка 2024
Прапорцыя 2:3

Апісанне друку штата Юта правіць

Белагаловы арлан, нацыянальная птушка Злучаных Штатаў, сімвалізуе пратэкцыю Амерыкі. Стрэлы ў кагцях арла ўяўляюць адвагу ў вайне. Лілія, кветка штата Юта, азначае свет. Дзяржаўны дэвіз «прамысловасць» сімвалізуе цяжкую працу дзеля руху наперад. У цэнтры размешчаны вулей — традыцыйны знак мармонаў. Перакрыжаваныя сцягі Саюза паказваюць вернасць штата Юта Злучаным Штатам. Назва штата размешчана пад вулеем. Дата 1847 азначае год, калі Браям Янг прывёў першых мармонаў на тэрыторыю Юты. 1896 азначае год, калі Юта ўступіла ў ЗША ў якасці штата. Залатое кола вакол пячаткі ўяўляе непарушны парадак. Шчыт пад арланам сімвалізуе абарону.

Гісторыя правіць

Праект пячаткі быў прыняты ў 1850 годзе тэрыторыяй Юта і зменены мастаком Гары Эдвардсам, калі Юта стала штатам ў 1896 годзе. Да ўваходжання Юты ў ЗША Тэрыторыя Юта выкарыстоўвала сцяг, які нагадвае сучасны.

Згодна з большасцю апісанняў, сцяг дзяржавы Дэзерэт быў падобны да сцяга штата Юта, але паколькі гэты сцяг не быў узаконены, выкарыстоўваліся таксама іншыя свецкія і рэлігійныя варыянты.