Сцяг астравоў Трыстан-да-Кунья

Сцяг астравоў Трыстан-да-Кунья — адзін з дзяржаўных сімвалаў архіпелага, быў прыняты 20 кастрычніка 2002 года. Дызайн сцяга распрацаваў Грехэм Бартрэм.

Астравы Трыстан-да-Кунья
Востраў Святой Алены
Вялікабрытанія
Зацверджаны 20 кастрычніка 2002
Прапорцыя 1:2
Аўтар сцяга Грехэм Бартрэм
Сцяг брытанскага губернатара астравоў Трыстан-да-Кунья

Сцяг уяўляе сабой сіняе палатно з суадносінамі бакоў 1:2, у левым верхнім вуглу намаляваны сцяг Вялікабрытаніі, у правай палове адцэнтраваны герб астравоў Трыстан-да-Кунья.

У рэдкіх выключных выпадках нароўні са сцягам астравоў выкарыстоўваецца і сцяг вострава Святой Алены.

Губернатар астравоў Трыстан-да-Кунья выкарыстоўвае сцяг брытанскіх губернатараў, адаптаваны да архіпелага з выкарыстаннем мясцовага герба.