Сцяпаныч

беларускі інтэрнэт-серыял

«Сцяпа́ныч» (руск.: Степаныч) — беларускі незалежны[en] серыял у дэтэктыўным жанры, першы сезон якога пабачыў свет ў 2019 годзе ў сетцы Інтэрнэт.[1] Серыял распавядае пра будні супрацоўнікаў паліцыі і быў створаны з мэтай прыцягваць увагу да праблемы парушэння правоў чалавека.[2] Пры падтрымцы беларускіх грамадскіх арганізацый «Прававая ініцыятыва» і «Дзеянне» створаны першы сезон серыяла з 10 серый.[3]

Сцяпаныч
руск.: Степаныч
Жанр дэтэктыў
Стваральнік РГА «Прававая ініцыятыва»
У ролях Сяргей Усцінаў
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Мова руская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 10
Вытворчасць
Працягласць серыі 10 хв.
Трансляцыя
Тэлеканал YouTube
На экранах 1 чэрвеня 2019

СюжэтПравіць

Дзеянні серыяла разгортваюцца ў горадзе Комску — сталіцы выдуманай Рэспублікі Комія. Галоўны герой — капітан паліцыі Удоеў Мікалай Сцяпанавіч (для сваіх проста Сцяпаныч) — за гады службы не дасягнуў значных кар’ерных вышынь, але зарабіў аўтарытэт сярод калег і спецыфічную рэпутацыю ў парушальнікаў закону. Сцяпаныч не злыдзень і нават не герой — ён звычайны «мент», хай у Рэспубліцы Комія міліцыя ўжо даўно і называецца паліцыяй. У працы Сцяпанычу дапамагае зусім «зялёная» Зоя Нікіціна — малодшы лейтэнант, малады спецыяліст. У Зоі зусім няма практычнага вопыту паліцэйскай працы, але яна шчыра верыць у закон і справядлівасць. Зоя перакананая, што яе місія — лавіць злачынцаў і абараняць мірных грамадзян Коміі.

У роляхПравіць

Акцёр Роля
Сяргей Усцінаў Сцяпаныч Сцяпаныч
Юлія Швабовіч Зоя Зоя
Алег Волчак начальнік
Міхаіл Варанцоў наркаман
Андрэй Гурын Дымон напарнік Дымон
Ігар Чэпіга другі напарнік
Дзмітрый Міцкевіч ДПС
Юлія Шэўчук Ірына палюбоўніца Ірына

Здымачная групаПравіць

  • аўтар ідэі — Сяргей Усцінаў
  • сцэнарый — Сяргей Усцінаў, Юрый Восіпаў
  • рэжысёр, аператар, мантаж — Юрый Восіпаў
  • выканаўчы прадзюсар — Вікторыя Фёдарава
  • здымачнае абсталяванне — Яўген Шапчыц
  • асістэнты — Маргарыта Корбут, Галіна Харланава

Зноскі

  1. «Степаныч». Первый независимый YouTube-сериал о белорусской милиции! Премьера 1 июня (руск.) , «Белсат» (01.06.2019). Праверана 17 лютага 2020.
  2. Сериал «Степаныч» уже в сети. (руск.) . «Правовая инициатива» (1 чэрвеня 2019). Праверана 17 лютага 2020.
  3. Сериал «Степаныч» — скоро премьера! (руск.) . «Правовая инициатива» (27 мая 2019). Праверана 17 лютага 2020.

СпасылкіПравіць