Сшытак смерці (рэч)

Сшытак смерці (англ.: Death Note) — выдуманы магічны сшытак з аднайменных мангі, анімэ, серыі фільмаў і кампутарных гульняў.

Апісанне правіць

 
Сшытак смерці, што спачатку патрапіў да Лайту ад Рука.

Сшытак смерці — гэта зброя, здольнае забіваць людзей на адлегласці. Пры гэтым не мае значэння, дзе знаходзіцца той, хто яе выкарыстае, але яму трэба ведаць імя і твар ахвяры. Сшытак смерці — рэч, што належыць спачатку багам смерці. Выкарыстоўваючы сшыткі, багі смерці выконваюць сваё галоўнае прызначэнне — забойства людзей. Паходжанне артэфактаў невядомае, але багам смерці сшыткі выдаюцца каралём смерці. Кожнаму богу смерці можа быць выдадзены каралём толькі адзін сшытак, аднак бог смерці можа валодаць гэтулькімі сшыткамі, колькі зможа прыдбаць.

Выгляд правіць

На сшытку, што патрапіў Лайту ад Рука прысутнічае надпіс «Death Note», аднак сшытак, атрыманы Місай ад Рэм, — выглядае па-іншаму. Прытым, надпіс, зроблены на сшытку Місы, — не з’яўляецца японскай пісьменнасцю, як хібна можна было б падумаць. Сшытак, якім валодаў Лайт, утрымліваў першыя 5 правіл, напісаныя Рукам на англійскай мове як на самай пашыранай мове Землі. На сшытку Місы ніякіх інструкцый не было.

Таксама паказаны сшыткі Рука і Рэм. На сшытку Цурка знаходзіцца металічнае ўпрыгожванне ў форме крыжа з чэрапам пасярэдзіне. Сшытак Рэм — абсалютна чорны без надпісаў і ўпрыгожванняў.

У правілах сшытка напісана, што могуць існаваць сшыткі розных колераў, аднак у манзе, анімэ і фільмах былі паказаны толькі чорныя сшыткі. Усе сшыткі, незалежна ад колеру, маюць адзін эфект.

Сшыткі ў сюжэце твора правіць

Першы сшытак правіць

Першы сшытак, што з’яўляецца ў сюжэце, страціў сінігамі Сідо і знайшоў Рук, які скінуў яго на Зямлю, каб хто-небудзь з людзей яго падабраў. На Зямлі сшытак трапляе ў рукі Лайту Ягамі, які пачынае актыўна яго выкарыстоўваць. Пасля Лайт просіць Рука напісаць у гэтым сшытку 2 фальшывыя правілы, і адмаўляецца ад яго. Сшытак трапляе да Кёсукэ Хігуці, топ-менеджэра кампаніі Яцуба, які працягвае яго актыўнае выкарыстанне. Неўзабаве яго вылічаюць і сшытак трапляе да дэтэктыва L і яго памагатых, якія такім чынам пазнаюць спосаб здзяйснення забойстваў. Пасля смерці L, Мэла, ведучы самастойнае расследаванне, шляхам шантажу выкрадае яго і распраўляецца з камандай свайго канкурэнта, аднак сшытак атрымоўваецца вярнуць. Сшытак вяртаюць выточнаму ўладальніку — Сідо.

Другі сшытак правіць

 
Сшытак смерці перададзены Місе Рэм.

Другі Сшытак спрадвечна прыналежаў сінігамі Джэлаўсу, які аддаў жыццё за мадэль Місу Аманэ. Рэм, іншая сінігамі, аддае сшытак Місе, якая таксама актыўна яго выкарыстоўвае. Пазней яна перадае яе апошняму «Кіры» — Тэру Мікамі. У развязцы сюжэта гэты сшытак дапамагае раскрыць Лайта як арганізатара забойстваў.

Іншыя сшыткі правіць

Трэці сшытак трапляе ў свет людзей пасля смерці Рэм. Не мае надпісаў і ўпрыгожванняў. Лайт знаходзіць яго і трымае нейкі час у сябе, потым адсылае ў паліцыю, для таго каб паліцэйскія, выкарыстоўваючы гэты сшытак, адабралі ў злачынцаў першы сшытак.

Уласны Сшытак Рука ўвесь час заставаўся пры ім. Пад канец Рук упісвае ў яе імя Лайта і вяртаецца ў свой свет.

Спасылкі правіць