Сюй Чунсі (кіт.: 徐崇嗣; каля 999 — пасля 1057) — кітайскі мастак-пейзажыст перыяду Паўночнай Сун.

Сюй Чунсі
Дата нараджэння каля 999
Дата смерці не раней за 1057
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак

Біяграфія правіць

Ён паходзіў з сям’і мастакоў Сюй. Нарадзіўся каля 999 года. Быў унукам вядомага мастака Сюй Сі. Пра яго жыццё ёсць толькі адрывістыя звесткі. Вучыўся спачатку ў бацькі Сюй Сісуня, потым развіў уласныя тэхнікі. Часта працаваў з братамі Чунсюнем і Чанджу.

Творчасць правіць

Спадчына складае 142 карціны-скруткі. Спачатку пераймаў стылю дзеда — «се-і» (маляваць ідэю). Потым захапіўся стылем Хуан Цюаня «гунбі» (дбайны пэндзаль). У рэшце рэшт авалодаў і развіў стыль «магу» (без костак), калі малюнак ствараўся чарніламі і каляровымі мазкамі, без нанясення папярэдніх контураў малюнка. Яго ўласны стыль атрымаў назву магу-ту. Спрыяў распаўсюджанню яго пры імператарскім двары.

Увайшоў у кола прызнаных майстроў хуа-няа (выява кветак, насякомых, пладоў, птушак, рыб, коканы шаўкапрада) першай паловы эпохі Паўночная Сун. Працаваў у жанры шань-шуй.

Заўвагі правіць

  1. China Biographical Database

Спасылкі правіць