Сядзіба Свентаржэцкіх (Бярозаўка)

(Пасля перасылкі з Сядзіба Свентаржэцкіх)

Сядзіба Свентаржэцкіх — былая сядзіба ў в. Бярозаўка, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць.

Сядзіба
Сядзіба Свентаржэцкіх
54°47′03″ пн. ш. 27°39′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бярозаўка
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Map

Апісанне правіць

 
Драўляная капліца
 
Алея

Сядзіба стваралася ў некалькі этапаў, таму вызначыць дакладна яе першапачатковую планіроўку цяжка. У апошні час прыняла эклектычныя рысы. З ХІХ ст. добра захаваліся 2 вадаёмы на мясцовым вадатоку, адзін з іх (заходні) асабліва вялікі (да 2 га).

Сядзіба не мае выразнай асноўнай восі. Вадаёмы і парк кампазіцыйна не звязаны з яе параднай часткай. Сядзібны дом размяшчаўся збоку адносна вадаёмаў і парку, да яго прымыкаў гаспадарчы двор (не захаваўся). Парк спланаваны па тыпу эканамічнага ў выглядзе аднаго вялікага баскета. Яго ўтвараюць лінейныя пасадкі ліпы рознага ўзросту. Усходняя алея мае ўзрост больш за 150 гадоў і з’яўляецца фрагментам былой сядзібнай кампазіцыі. Размешчана на адной восі з дамбай паміж вадаёмамі. Ліпы ўтвараюць суцэльную сцяну, месцамі ў ніжняй частцы ствалы зрасліся, вышынёй 25-27 м. Усходняя алея закладзена прыкладна ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. Яна добра захавалася, праходзіць уздоўж вуліцы вёскі: шырыня 6 м, вышыня дрэў 22-25 м. Прастора баскета служыла садам (захавалася 12 радоў). У канцы яго была пабудавана Козел-Паклеўскімі капліца (захаваліся сцены). Ізаляванасць, утульнасць капліцы надавала абсадка з боку сада двума радамі бэзу і рабіннікам. Адпаведна ім пракладзены паўкруглы неглыбокі канал, цераз які на восі капліцы меўся масток. У садзе, бліжэй да палаца, ліпы, пасаджаныя шчыльна ў выглядзе авала (захавалася 18 дрэў), утвараюць альтанку. У ёй была падлога, стаяў стол.

Літаратура правіць

  • Берёзовская усадьба // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 57-58.
  • Бярозаўская сядзіба // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / редкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Б-Г. — С. 163—164.
  • Сядзіба ў в. Бярозаўка // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 674.