Сямён Савельевіч Казіміроўскі
Сямён (Саламон) Савельевіч Казіміроўскі (15 (28) красавіка 1915, Бабруйск- 31 снежня 2011) — беларускі і савецкі тэатральны рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1973).
Сямён Казіміроўскі | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Сямён Савельевіч Казіміроўскі |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 2011 (96 гадоў) |
Грамадзянства | |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў тэатральнай студыі пры Маскоўскім ГОСЕТ. У 1940 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт ГІТІСа. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Адслужыўшы восем гадоў у арміі, маёр Казіміраўскі быў дэмабілізаваны.
Працаваў рэжысёрам у Дагестанскім рускім тэатры і Іркуцкам драмтэатры, галоўным рэжысёрам Іркуцкага ТЮГа (1953—1957). Галоўны рэжысёр Рускага тэатра драмы Дагестанскай АССР (1957—1959). Быў галоўным рэжысёрам Краснаярскага драмтэатра (1959—1963), Алма-ацінскага рускага тэатра драмы, Саратаўскага драмтэатра, Беларускага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1967—1975)[1], Іркуцкага тэатра драмы (з 1978).
Жыў у Швецыі з канца 80-х гадоў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Сямён Савельевіч Казіміроўскі // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1.