Адкрыць галоўнае меню

Сяргей Іванавіч Мо́сін (руск.: Сергей Иванович Мосин; 2 (14) красавіка 1879 — 26 студзеня (8 лютага) 1902, Сестрарэцк) — расійскі канструктар і арганізатар вытворчасці стралковай зброі, генерал-маёр рускай арміі.

Сяргей Іванавіч Мосін
Сяргей Іванавіч Мосін
 
Адукацыя: Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча;
Міхайлаўская артылерыйская акадэмія
Дзейнасць: ваенны інжынер, інжынер-канструктар, інжынер
Месца працы:
Веравызнанне: Праваслаўе
Нараджэнне: 2 (14) красавіка 1849(1849-04-14)
Рамонь, Варонежскі павет, Варонежская губерня
Смерць: 26 студзеня (8 лютага) 1902(1902-02-08) (52 гады)
Сестрарэцк, Санкт-Пецярбургскі павет, Санкт-Пецярбургская губерня
Пахаванне: Сестрарэцкія могілкі
Бацька: Іван Ігнацьевіч Мосін
Маці: Феактыста Васільеўна
Жонка: Варвара Мікалаеўна (Арсеньева)
 
Ваенная служба
Гады службы: 18611902
Прыналежнасць: Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Званне:
Генерал-маёр
Камандаваў: Інструментальная майстэрня Тульскага зброевага заводу;
Сестрарэцкі зброевы завод
 
Узнагароды:
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III»
Bg1osa.png

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 2 (14) красавіка 1849 у сяле Рамонь Варонежскай губерні ў сям'і адстаўнога падпаручніка, выхадца з самых нізоў рускага сялянства, які меў за плечамі ўсяго школу кантаністаў, а таксама многія гады бездакорнай службы — Івана Ігнацевіча Мосіна (1810—1890) і мясцовай сялянкі — Феактысты Васялеўны, якая памерла ў 1852 годзе пры родах другога сына — Мітрафана.

Вучыўся ў Тамбоўскім, а потым у Варонежскім кадэцкім корпусе (пераўтвораным у1865 годзе ў Міхайлаўскую Варонежскую ваенную гімназію); потым у 1867—1870 гадах навучаўся ў Міхайлаўскім артылерыйскім вучылішчы. Пасля паспяховага заканчэння вучылішча 21 ліпеня 1970 года быў праведзены ў чын падпаручніка і адбыў да месца службы ў Царскае Сяло. У 1872 годзе зачыслены ў Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію, падчас праходжання вучобы быў праведзены ў чын паручніка ў 1872 годзе, капітана па палявой коннай арылерыі ў 1874 годзе. У 1875 годзе скончыў акадэмію з залатым медалём і быў накіраваны на Тульскі зброевы завод.

У 1875 годзе назначаны на пасаду памочніка начальніка майстэрні, у 1876 годзе — на пасаду начальніка прыборна-штыкавай майстэрні, у 1877 годзе — начальнікам замочнай майстэрні, у 1880 годзе — начальнікам інструментарнай майстэрні, у 1889 годзе — выконваючым пасаду старшыні прыёмнай камісіі Тульскага зброевага завода. У 1894 годзе пераведзены начальнікам Сестрарэцкага зброевага завода[1].

У 1887 годзе распрацаваў вінтоўку з магазінам у прыкладзе. Вяршыня канструктарскага дасягнення — створаная ў 1890 годзе 7,62-мм вінтоўка, якая ў 1891 годзе была прынята на ўзбраенне рускай арміі з найменнем. У 1894—1902 гадах начальнік Сестрарэцкага зброевага завода. У 1958 годзе ў Туле ўсталяваны помнік Мосіну.

УзнагародыПравіць

  • Залаты медаль Міхайлаўскай артылерысцкай акадэміі

Зноскі

  1. Список генералитету по старшинству по 1-е мая 1901 г. Спб, 1901. С.996.

СпасылкіПравіць