Сяргей Аляксандравіч Елізараў
Сяргей Аляксандравіч Елізараў (нар. 29 сакавіка 1955, Архангельск, Расія) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2013), прафесар.
Сяргей Аляксандравіч Елізараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[1] і эканамічная гісторыя[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1978; аспірантура, 1983).
Працаваў у Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1978, гуманітарна-эканамічны факультэт, кафедра сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін, прафесар, у 2010—2015 — загадчык кафедры паліталогіі і гісторыі).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя Камуністычнай партыі Беларусі; гісторыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу БССР; менталітэт усходніх славян.
Бібліяграфія
правіць- Формирование и функционирование системы административно-территориального деления БССР (1919—1991 гг.) : диссертация … доктора исторических наук : 07.00.02 : защищена 22.11.2012 : утверждена 10.04.2013 / Елизаров Сергей Александрович. — Минск, 2012.
- Формирование и функционирование системы административно-территориального деления БССР (1919—1991) / С. А. Елизаров. — Гомель, 2009.
- Магілёў ― сталіца БССР: нерэалізаваны праект / Сяргей Елізараў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2011. ― № 5. ― С. 6―10.
- Плошча і колькасць насельніцтва БССР 1921―1938 гг. у крыніцах і гістарыяграфіі / С. А. Елізараў // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — 2010. ― № 2. ― С. 12―16.
Зноскі
Літаратура
правіць- Елизаров Сергей Александрович // Историки Беларуси в начале ХХІ столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 110.