Сяргей Георгіевіч Авакумаў

Сярге́й Гео́ргіевіч Аваку́маў (1 мая 1933[1] — 21 лістапада 2014[2], Мінск, Беларусь) — беларускі гандбольны трэнер, майстар спорту СССР (1967), заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік беларускага гандболу[2].

Гандбол
Сяргей Георгіевіч Авакумаў
Нарадзіўся 1 мая 1933(1933-05-01)
Памёр 21 лістапада 2014(2014-11-21) (81 год)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў фізкультурны тэхнікум. Навучаўся ў Кіеўскім інстытуце фізкультуры, выступаў за мясцовы СКІФ у чэмпіянаце УССР і СССР. Двухразовы чэмпіён Украіны[3] (1954—1955).

Увесну 1956 года перавёўся ў БССР. Тут паралельна з вучобай у БПІ выкладаў у Інстытуце фізічнай культуры гандбол, якога пакуль у Беларусі не існавала.

Дзякуючы яго намаганням у БССР упершыню ў 1956 годзе з’явіліся гандбольныя каманды (тады яшчэ развіваўся палявы гандбол — 11×11 чалавек). У наступным годзе каманда Авакумава «Буравеснік» заняла ў чэмпіянаце СССР 12-е месца з 15. Быў арганізаваны таксама чэмпіянат БССР, у якім удзельнічалі 20 мужчынскіх і 7 жаночых каманд[3].

У 1956—1966 — гульнёвы трэнер мужчынскай і трэнер жаночай зборнай БССР. У 1956—1959 — трэнер ім жа створанай жаночай каманды БПІ[4]. 1957—1970 — старшыня Федэрацыі гандболу БССР. 1961—1975 — трэнер жаночай каманды «Эканаміст» («Тэхнолаг»)[3].

У 1959 годзе адабраў найлепшых беларускіх ігракоў у новы клуб «Палітэхнік». У 1974 годзе гэтая каманда была перададзена пад шэфства клуба арміі і атрымала назву «СКА». Яе трэнерам стаў вучань Авакумава Спартак Мірановіч.

8 чэрвеня 2011 года выйшаў на пляцоўку за ветэранаў СКА падчас гандбольнага марафону[1].

Падрыхтаваў мноства гандбалістаў, 22 майстроў спорту СССР, заслужаных трэнераў СССР (Спартак Мірановіч і Віктар Косінскі) і БССР (А. Брыцко, Д. Рэзнікаў, І. Ценін, А. Залеўскі, Э. Бабровіч, В. Чайнікаў)[3].

Зноскі

  1. а б 1 мая 1933 года родился Сергей Аввакумов (руск.). Гандбол. Tribuna (1 мая 2013). Праверана 18 верасня 2015.
  2. а б Не стало патриарха белорусского гандбола С.Г. Аввакумова (руск.). Беларуская федэрацыя гандболу (21 лістапада 2014). Праверана 18 верасня 2015.
  3. а б в г Гандбол. Патриарх белорусского гандбола Сергей Аввакумов скончался на 82-м года жизни (руск.). Лента новостей. Прессбол (21 лістапада 2014). Праверана 18 верасня 2015.
  4. Гандбол (женский) (руск.)(недаступная спасылка). Физкультура и спорт. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2016. Праверана 18 верасня 2015.

Літаратура правіць