Сярэднеатлантычны рэгіянальны касмапорт

Сярэднеатлантычны рэгіянальны касмапорт (англ.: Mid-Atlantic Regional Spaceport, MARS) — камерцыйны касмадром, які займае паўднёвую частку тэрыторыі Цэнтра палётаў Уолапс, што належыць НАСА, на паўвостраве Дэлмарва на поўдзень ад Чынкацігі (Chincoteague), штат Віргінія.

Від на стартавыя комплексы Сярэднеатлантычнага рэгіянальнага касмапорта і Цэнтра палётаў Уолапс.

Гісторыя з'яўлення правіць

У ліпені 2003 года Главы Урадаў штатаў Віргінія і Мэрыленд прынялі сумеснае рашэнне даручыць Камісіі па камерцыі і гандлю штата Віргінія і Камісіі па бізнесе і эканамічнаму развіццю штата Мэрыленд сфармаваць працоўную групу, якая б распрацавала канцэпцыю і план мерапрыемстваў па ўключэнні функцый камерцыйнага касмадрома ў структуру кіравання і функцыянавання Цэнтра палётаў на востраве Уолапс. Інвестыцыйны праект па развіцці касмадрома, першапачаткова вядомага пад назвай «Цэнтр касмічных палётаў Віргініі» (Virginia Space Flight Center), быў рэалізаваны «Арганізацыяй камерцыйных палётаў Віргініі» (англ.: Virginia Commercial Space Flight Authority, VCSFA) за кошт федэральнага бюджэту, бюджэтаў штатаў, а таксама сродкаў прыватных фундатараў.

Храналогія запускаў правіць

Першы запуск адбыўся 16 снежня 2006 года ў 12:00 (GMT), калі ракета-носьбіт «Мінатаўр», якая належыць кампаніі «Orbital Sciences», вывела на арбіту два спадарожніка: TacSat-2 (ВПС ЗША) і GeneSat-1 (НАСА).

Запуск, № Дата (UTC) Ракета-носьбіт Спадарожнік Стартавы комплекс Вынік Заўвагі
1 16 снежня, 2006 12:00 Мінатаўр I TacSat-2 / GeneSat-1 0B Поспех
2 24 красавіка, 2007 06:48 Мінатаўр I NFIRE 0B Поспех
3 22 жніўня, 2008 09:10 ATK ALV X-1 Hy-BoLT and SOAREX VI 0B Няўдача Ракета збілася з курсу і была знішчана
4 19 мая, 2009, 19:55 Мінатаўр I TacSat-3 0B Поспех
Запланаваныя пускі
Снежань 2010 Таўрус II COTS Demo Mission 0A Па стане на 21.01.2009
Сакавік 2011 Мінатаўр V LADEE 0B Па стане на 01.12.2008

Спасылкі правіць