Сёгі  (руск.) — папулярны від інтэлектуальных гульняў і від спорту ў свеце і ў Беларусі.

Гісторыя

правіць

Гісторыя сёгі ў Беларусі непараўна звязана з асобай аднаго з вядучых выкладчыкаў сёгі ў Еўропе Сяргея Лысенкі  (руск.). З 2005 па 2010 год пры БДПУ імя М. Танка дзейнічаў клуб сёгі пад яго кіраўніцтвам, а ў 2010 годзе ён стаў кіраўніком секцыі сёгі пры мінскім Палацы дзяцей і моладзі.

З 2016 года С. Лысенка з’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Федэрацыя японскіх шахмат сёгі», а ў 2017 годзе стаў сузаснавальнікам мінскага сёгі-клуба «Гінкамуры».

Першым міжнародным спаборніцтвам па сёгі, якое было праведзена на тэрыторыі Беларусі, стала Адкрытае першынство БДПУ імя М. Танка ў 2007 годзе. Таксама ў Мінску праводзіліся Чэмпіянат свету і Чэмпіянат Еўропы 2013 года, апошні сабраў рэкордную на той момант колькасць удзельнікаў з Еўропы, Азіі і Паўднёвай Амерыкі. Чэмпіянат Еўропы 2020 года таксама планаваўся ў Мінску, але быў адменены з прычыны пандэміі каранавіруса.

Вядомыя гульцы

правіць

На жнівень 2020 года ў топ-10 еўрапейскага спісу рэйтынга Эла  (руск.) для сёгістаў уваходзяць пяць гульцоў, якія выступаюць за Беларусь[1]:

Таксама высокія месцы ў рэйтынгу займаюць Пётр Шчаслёнак, Іван Марцаў, Сяргей  (руск.) і Андрэй Лысенкі і Аляксей Лаўрыновіч.

Беларусь займае другое месца ў свеце па сярэднім рэйтынгу пяці найлепшых гульцоў краіны пасля Японіі[2] і мае самую высокую колькасць актыўных гульцоў з усіх краін топ-20 гэтага рэйтынгу — 304 чалавекі.

Зноскі