Сідні Мішэль Мак-Лафлін (англ.: Sydney Michelle McLaughlin; нар. 7 жніўня 1999) — амерыканская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бар’ерным бегу. Чэмпіёнка і рэкардсменка свету ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі, Алімпійская чэмпіёнка.

Сідні Мак-Лафлін
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзілася 7 жніўня 1999(1999-08-07)[1][2] (25 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Гады кар’еры з 2013[2]
Рост 175 см[3]
Вага 60 кг[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўныя дасягненні

правіць

Чэмпіёнка свету ў эстафеце 4 × 400 метраў (2019). Сярэбраная прызёрка чэмпіянату свету ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі (2019). Чэмпіёнка свету сярод юнакоў у бегу на 400 метраў з бар’ерамі (2015). Пераможца Алімпійскіх адборачных спаборніцтваў ЗША (2021), на якіх ўсталявала новы сусветны рэкорд у бегу на 400 метраў з бар’ерамі — 51,90. Шматразовая рэкардсменка свету сярод юніёраў у бегу на 400 метраў з бар’ерамі. Удзельнічала на летніх Алімпійскіх гульнях 2016, на якіх ўдзельнічала ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі і засталася на паўфінальнай стадыі. Выйграла Алімпійскія гульні ў Токіа 2020 і пабіла ўласны рэкорд. На чэмпіянаце свету 2022 года ў Юджыне 22 ліпеня перамагла на дыстанцыі 400 метраў з бар'ерамі і ўсталявала чарговы сусветны рэкорд — 50,68 сек.

Зноскі

  1. Sydney McLaughlin // World Athletics database
  2. а б World Athletics database Праверана 3 мая 2023.
  3. а б https://www.olympedia.org/athletes/132050