Сімкаў скарбавы камень

Сімкаў Скарбавы Каменьвалун, знаходзіцца пасярод вёскі Дворнае Сяло (Мёрскі раён, Віцебская вобласць) за 100 м ад аўтобуснага прыпынку, за 5,5 км на паўднёвы ўсход ад Мёраў.

Прынесены 18–20 тыс. гадоў таму ледавіком са Скандынавіі. 3 шэрага граніту, гнейсу, утрымлівае шэрыя крышталі палявога шпату ў выглядзе асобных таблічак 2x3 см, цемнаколерных мінералаў (слюдаў). Памеры: даўжыня 3,5 м, шырыня 3,3 м, вышыня 0,9 м, абвод 10,8 м, аб'ём 5,5 м3, вага 14,6 т. Над узроўнем мора 156,2 м. Прасападобны.

Раней тут было старажытнае капішча.

Літаратура правіць

  • Памяць: гісторыка–дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г.М. Маняк [і інш.]. – Мн., 1998. – С. 39–40.