Сіналогія
Сіналогія (ад познелацінскага Sina - Кітай), або кітаязнаўства — комплекс навук, якія вывучаюць гісторыю, эканоміку, палітыку, філасофію, мову, літаратуру, культуру старажытнага і сучаснага Кітая. У Кітаі для навукі пра мінулае гэтай краіны выкарыстоўваецца тэрмін 汉学 (hànxué) або 国学 (guóxué, можа быць перакладзена як «радзімазнаўства»). Першы часцей выкарыстоўваецца ў даследаваннях гісторыі і культуры ханьскага этнасу, другі - іншых нацыянальнасцей, якія жывуць на тэрыторыі Кітая. У Японіі для пазначэння гэтай навукі служыць тэрмін кангаку (汉学, даслоўна «ханьскае вучэнне»).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі
правіць- Guoxue
- Torbjörn Lodén, «Swedish Sinology: A Historical Perspective» Архівавана 27 лютага 2007.
- Sinology Project, University of Massachusetts, Amherst Архівавана 21 чэрвеня 2008.