Сістэмная інжынерыя
Сістэмная інжынерыя, сістэматэхніка, сістэмнае праектаванне (распрацоўка) (англ.: systems engineering), тэхнічная дысцыпліна, якая займаецца распрацоўкай і ажыццяўленнем міждысцыплінарнага працэсу, які прызначаны задавальняць патрэбы заказчыкаў і іншых зацікаўленых асоб.
Такі міждысцыплінарны працэс ахоплівае вобласць мэтавых тэхнічных ведаў і кіраванне сістэмнай распрацоўкай. Ён мусіць дзейнічаць высакаякасна, спосабам, вартым даверу, ашчадным і своечасовым, на працягу цэлага жыццёвага цыклу сістэмы. У іншых вызначэннях ён апісваецца як інтэграваны збор сістэмных развязанняў, які задавальняе патрэбы заказчыка, і разлічаны на ўвесь жыццёвы цыкл прадукту.
Структура працэсу
правіцьЗвычайна выніковы працэс складаецца з сямі галоўных задач і такая структура азначаецца, паводле англійскіх назваў задач, скарачэннем SIMILAR[1] (у перакладзе: Пастаноўка задачы, Вывучэнне магчымасцяў, Мадэляванне сістэмы, Інтэграцыя, Пуск сістэмы, Ацэнка параметраў, Пераацэнка). Задачы звязаныя між сабой не паслядоўна, а паралельна і ітэратыўна.
У стандартах
правіцьГістарычна вядомыя і практычна ўжываліся вызначэнні сістэматэхнікі паводле ваенных і міжнародных стандартаў. Так, сістэматэхніка вызначаецца як:
- «Лагічная паслядоўнасць дзеянняў і пастановаў, якая ператварае аператыўную патрэбу ў апісанне параметраў прадукцыйнасці і пажаданай канфігурацыі сістэмы» (колішні стандарт МА ЗША MIL-STD-499A «Engineering Management», уведзены ў 1974).
- «Міждысцыплінарны падыход, які ахоплівае тэхнічнае намаганне цалкам, і развіваецца, з пазнейшай праверкай адпаведнасці, у збор сістэмных, людскіх, прадукцыйныхз і апрацоўвальных развязанняў, які з'яўляецца інтэграваным і збалансаваным на працягу жыццёвага цыклу, і задавальняе патрэбы заказчыка» (Стандарт EIA/IS-632 «Systems Engineering», снежань 1994).
- «Міждысцыплінарны, супольны падыход, які выводзіць, развівае і правярае развязанне, збалансаванае на працягу жыццёвага цыклу, якое задавальняе чаканні заказчыка, і якое прыймаецца грамадствам» (стандарт IEEE P1220 «Standard for Application and Management of the Systems Engineering Process», канчатковы чарнавік, верасень 1994).
Зноскі
- ↑ State the problem, Investigate alternatives, Model the system, Integrate, Launch the system, Assess performance, Re-evaluate.
Літаратура
правіць- Consensus of INCOSE fellows // INCOSE|NASA System Engineering Handbook