Сііса (Seeiso) — дынастыя каралёў Лесота.

Заснавальнік дынастыі Машэшвэ І (уладарыў у 1822-1870 гады), аб'яднаў плямёны сота (сута) і прыняў тытул вярхоўнага правадыра Басуталэнда (старая назва Лесота). Вымушаны быў прызнаць пратэктарат з боку Вялікабрытаніі. Яго нашчадкі таксама насілі тытул вярхоўных правадыроў. Тытул караля прыняў Машэшвэ ІІ у 1966 годзе ў сувязі з абвяшчэннем поўнай дзяржаўнай незалежнасці Лесота. У цяперашні час сталец Лесота займае Летсіе ІІІ, сын Машэшвэ ІІ. Нашчадак стальца — прынц Лератолі.