Таджы — горад у Іраку. Размешчаны ў мухафазе Салах-эд-Дын на рацэ Тыгр прыкладна за 27 км на поўнач ад Багдада.

Таджы
Краіна
Каардынаты
Таджы на карце Ірака
Таджы (Ірак)
Таджы
Таджы (Ірак)
Таджы

Насельніцтва — 143 794 чалавек, пераважна мусульмане-суніты.

Горад знаходзіцца ў суніцкім трохвугольніку, пры Садаме Хусейне ў горадзе знаходзілася база Рэспубліканскай гвардыі Ірака, выраблялася хімічная зброя. У Таджы была найбуйнейшая групоўка іракскіх танкаў, а таксама ваенны аэрадром.

У ходзе наступлення кааліцыйных сіл у Іраку горад з яго ваеннай базай перайшлі пад амерыканскае кіраванне. У ходзе Іракскай вайны Таджы выкарыстоўваецца ўжо як амерыканская ваенная база.