Тадэвуш Энрыкавіч Паўлоўскі
Тадэвуш Энрыкавіч Паўлоўскі — беларускі інжынер-мостабудаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2014)[1].
Тадэвуш Энрыкавіч Паўлоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | інжынер, кіраўнік, мостабудаўнік |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў кафедру «Масты і танэлі» факультэта транспартных камунікацый Беларускага політэхнічнага ўніверсітэта ў 1979 годзе[1].
З 1980 па 2016 гады працаваў у ААТ «Мостабуд». Прайшоў шлях ад майстра да генеральнага дырэктара[1].
Пазней заняў пасаду генеральнага дырэктара рэспубліканскай асацыяцыі дарожных арганізацый «Беласдар»[1].
Узнагароды
правіцьМае ўзнагароды: Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь, Ордэн Пашаны, Знак «Ганаровы транспартнік», Знакі «Ганаравы дарожнік» І і ІІ ступені[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Павловский Тадеуш Енрикович Архівавана 29 верасня 2022. (руск.)