Такалітыкі (стар.-грэч.: τόκος — роды + стар.-грэч.: λυτικός — растваральныя) — лекавыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для прадухілення заўчасных родаў(руск.) бел.. Дзеянне такалітыкаў заключаецца ў расслабленні гладкай мускулатуры, што перашкаджае скарачэнню маткі. Прымяненне такалітыкаў дазваляе выйграць час для выкарыстання бетаметазона(руск.) бел., паскарае развіццё лёгкіх у плода.

Пры выкарыстанні такалітыкаў часцяком дасягаецца толькі частковае памяншэнне скарачальнай актыўнасці маткі, і роды затрымліваюцца не больш чым на некалькі дзён. У залежнасці ад тыпу ужывальнага такалітыку можа спатрэбіцца маніторынг некаторых паказчыкаў, напрыклад, артэрыяльнага ціску ў выпадку прыёму ніфедзіпіну(руск.) бел..

Да прэпаратаў з такалітычным дзеяннем ставіцца сальбутамол(руск.) бел..

Зноскі

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.