Талінскі гарадскі тэатр
тэатр у Таліне, Эстонія
Талінскі гарадскі тэатр (эст.: Tallinna Linnateater) — адзін з тэатраў у сталіцы Эстоніі Таліне. Талінскі гарадскі тэатр — рэпертуарны тэатр, размешчаны ў самым цэнтры Таліна (Лай, 23).
Талінскі гарадскі тэатр | |
---|---|
Заснаваны | 1965 |
Краіна | |
Сайт | linnateater.ee |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэатральны сезон доўжыцца са жніўня па чэрвень. Талінскі гарадскі тэатр вядомы як сярэднявечным будынкам, у якім ён размешчаны, так і высокім узроўнем акцёрскага майстэрства. Тэатр мае 6 розных пляцовак, а таксама вялікую вонкавую (пад адкрытым небам) сцэну для летніх спектакляў.
Тэатр быў заснаваны ў 1965 годзе.
У канцы 2000-х гадоў трупа тэатра складаецца з двух рэжысёраў, двух дэкаратараў і 21 акцёра. У рэпертуары Талінскага гарадскога тэатра як сусветная класіка, так і сучасныя п’есы.