Тамара Андрэеўна Тышкевіч
Тамара Андрэеўна Тышкевіч (31 сакавіка 1931, в. Іконкі, Віцебская вобласць, БССР — 27 снежня 1997) — савецкая лёгкаатлетка, якая выступала ў штурханні ядра. Алімпійская чэмпіёнка 1956 у штурханні ядра, заслужаны майстар спорту СССР.
Тамара Андрэеўна Тышкевіч | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзілася |
31 сакавіка 1931 |
Памерла |
27 снежня 1997 (66 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 170 см |
Вага | 116 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў вёсцы Іконкі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Хельсінкі (1952) — 4 месца, чэмпіянатаў Еўропы па лёгкай атлетыцы, чэмпіёнка СССР (1956—1957), узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга. У 1962 годзе скончыла інстытут фізічнай культуры.