Тан Інь
Тан Інь (кіт.: 唐寅, 1470, Сучжоў — 1524, там жа), таксама вядомы як Тан Боху (кіт.: 唐伯虎) — кітайскі мастак, каліграф і паэт дынастыі Мін.
Тан Інь | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | кіт.: 唐寅 |
Дата нараджэння | 6 красавіка 1470[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1524[1] (53 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, паэт |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ сям’і багатага гандляра, атрымаў бліскучую адукацыю. Перад здачай экзаменаў у Пекіне быў абвінавачаны ў несумленнасці (ён разам з сябрам падкупіў слугу аднаго з экзаменатараў, каб даведацца пра змест пытанняў), вярнуўся на радзіму і адмовіўся ад кар’еры. Яго жыццё стала прадметам папулярных гісторый. Аўтар пейзажаў, сцэн з хатняга і прыдворнага жыцця.
Галерэя
правіць-
Горны праход пасля снегападу
-
Хатняя сцэнка
-
Прыдворныя дамы Ранняй Шу
Зноскі
- ↑ а б Hyland A. R. M. Tang Yin // Tang Yin // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T083253
- ↑ China Biographical Database