Тартускі гарадскі музей

Тартускі гарадскі музей (эст.: Tartu Linnamuuseum) — музей у г. Тарту, Эстонія, прысвечаны гарадской гісторыі. Музей заснаваны ў 1955 годзе. Будынак музея быў пабудаваны ў канцы XVIII ст. Налічвае каля 158 000 экспанатаў (2011).

Тартускі гарадскі музей
Заснаваны 1955
linnamuuseum.tartu.ee
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пастаянная экспазіцыя музея называецца «Дорпт. Юр’еў. Тарту».

Музей мае 4 філіялы:

  • Тартускі дом-музей мяшчан 19 стагоддзя;
  • Музей КДБ;
  • Дом-музей Оскара Лутса;
  • Музей Спеўнага фестывалю.