Тарынгтан (Вікторыя)

Тарынгтан (англ.: Tarrington) — вёска ў Аўстраліі, на паўднёвым-захадзе штата Вікторыя, за 9 км ад горада Гамільтан і за 314 км ад Мельбурна. Згодна з перапісам насельніцтва 2006 года, у вёсцы пражывалі 193 чалавекі[2].

Тарынгтан
англ.: Tarrington
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
1860
Насельніцтва
  • 328 чал. (10 жніўня 2021)[1]
Паштовыя індэксы
3301
Тарынгтан на карце Аўстраліі
Тарынгтан (Вікторыя) (Аўстралія)
Тарынгтан (Вікторыя)
Тарынгтан (Вікторыя) (Аўстралія)
Тарынгтан (Вікторыя)

Гісторыя правіць

 
Паштовая марка ў гонар паселішча Хохкірх

Паселішча Тарынгтан было заснавана лужыцкімі сербамі, якія эмігравалі з германскіх тэрыторый (з Саксоніі) у Аўстралію, а таксама прускімі і саксонскімі фермерамі. Першыя нямецкія пасяленцы прыбылі ў аўстралійскі Уорнамбул ў 1849 годзе і ў Портланд ў 1852 годзе. Усе яны былі пераважна лютэранамі па веравызнанню. Імі былі заснаваныя шэраг паселішчаў на тэрыторыі Аўстраліі: Саўт-Гамільтан (англ.: South Hamilton), Хохкірх (Тарынгтан) (англ.: Hochkirch/Tarrington) Гнадэнталь (англ.: Gnadenthal), Сэнт-Люкс-Саўт-Гамільтан (англ.: St Luke’s South Hamilton), Табар (англ.: Tabor), Нойкірх (Бядук) (англ.: Neukirch / Byaduk), Уораюр (англ.: Warrayure). Першапачаткова заснаванае эмігрантамі паселішча называлася «Букецы» (в.-луж. Bukecy) па-лужыцку або «Хохкірх» (ням.: Hochkirch) па-нямецку, у гонар аднайменнай камуны, адкуль былі родам заснавальнікі. У 1860-е гады паселішча стала пашырацца, а 15 лютага 1861 года было адкрыта Хохкірскае паштовае аддзяленне (цяпер закрытае, на яго месцы знаходзіцца склад паштовых адпраўленняў). 1 сакавіка 1918 года перайменавалі паселішча ў Тарынгтан на фоне панаваўшай германафобіі, выкліканай Першай сусветнай вайной[3][4].

У сувязі з перайменаваннем паселішча ў школах забаранілі вывучаць і выкладаць нямецкую мову, а таксама забаранілі ўвозіць нямецкамоўныя кнігі на тэрыторыю Аўстраліі і ўсяго пасёлка ў прыватнасці. З прычыны гэтага наступныя пакаленні ўжо не валодалі ні нямецкай, ні лужыцкай мовамі як роднымі, і цалкам асіміляваліся ў аўстралійскім грамадстве, хаця многія з іх захавалі прозвішчы нямецкага або лужыцкага паходжання[5]. У 1920-я ў Тарынгтане з'явіўся Тэнісны клуб, пазней адкрылася вінакурня Hochkirch and Tarrington Wineries, дзе вырабляюцца гатункі вінаў Semillon і Pinot Noir. З 1911 года ў вёсцы існуе мясцовы аркестр духавых інструментаў Hochkirch's Brass Band, які выйграў спаборніцтва аркестраў 2008 года Hamilton Eisteddfod[4]. У цяперашні час у вёсцы ёсць лютэранская царква, школа, кафэ, служба па рамонце кампутарнай тэхнікі, склад, пажарная станцыя і медыцынскі пункт.

Зноскі

  1. Tarrington // QuickStatsAustralian Bureau of Statistics. Праверана 28 чэрвеня 2022.
  2. Australian Bureau of Statistics. Tarrington (State Suburb) (англ.). 2006 Census QuickStats (25 кастрычніка 2007). Праверана 27 верасня 2010.(недаступная спасылка)
  3. Premier Postal History. Post Office List. Праверана 2008-04-11.
  4. а б The German-speaking Settlers of the Hamilton District (англ.)
  5. Richard J. Hauser. The Pathfinders. — DoctorZed Publishing, 2011. — ISBN 9780646569666.