Таццяна Дзмітрыеўна Палякова
Таццяна Дзмітрыеўна Палякова (нар. 12 чэрвеня 1953, Мінск) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1995). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інтэгратыўнай антрапалогіі, член Прэзідыума Міжнароднай асацыяцыі «Sport Kinetics».
Таццяна Дзмітрыеўна Палякова | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1953 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1973).
Працавала ў НДІ фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (1997—2000, дырэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (1976—1997 і з 2000, факультэт аздараўленчай фізічнай культуры і турызму, кафедра фізічнай рэабілітацыі, прафесар, у 1993—1999 — загадчык кафедры, прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: псіхолага-педагагічныя і медыка-біялагічныя праблемы ў спорце; фізічная рэабілітацыя; эргатэрапія; адаптыўная фізічная культура.
Узнагароды
правіцьЗнак «За заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту» (Беларусь, 2003), медаль «10 гадоў падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы» і інш.
Бібліяграфія
правіць- Психолого-педагогические основы управления движениями в стрелковом спорте : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.04 / Полякова Татьяна Дмитриевна. — Минск, 1993.
Зноскі
Літаратура
правіць- Татьяна Дмитриевна Полякова : биобиблиографический указатель / Белорусский государственный университет физической культуры, Научная библиотека; [составитель И. Д. Трофилова]. — Минск, 2013.
- Палякова Таццяна Дзмітрыеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 24.
- Полякова Татьяна Дмитриевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 192.