Таўрычаская вуліца (Санкт-Пецярбург)

Таўрычаская вуліца — вуліца ў Санкт-Пецярбургу, якая праходзіць ад Сувораўскага праспекта да Шпалернай вуліцы. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Сувораўскага праспекта. Пракладзеная ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. З 1821 па 1859 год — Садовая вуліца. Сучасную назву Таўрычаская вуліца атрымала ў 1859 годзе ад Таўрычаскага сада. У 1918 годзе была перайменаваная ў вуліцу Слуцкага ў памяць пра ўдзельніка рэвалюцыйнага руху А. І. Слуцкага, але ў 1944 годзе ёй была вернута ранейшая назва. Няцотны бок вуліцы быў забудаваны ў пачатку XX стагоддзя: даходныя дамы № 3, 5, 7, 11, 17 пабудаваны ў 1909—1915 гадах (архітэктар А. С. Хрэнаў).

Таўрычаская вуліца
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура

правіць
  • Таври́ческая у́лица // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др.. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 602. — 687 с. — 80 000 экз. — ISBN 5-85270-037-1.