Тбіліскае Нахімаўскае ваенна-марское вучылішча
Тбіліскае Ніхімаўскае ваенна-марское вучылішча — нахімаўскае вучылішча, якое існавала ў СССР у 1943—1955 гадах.
Створана загадам Народнага камісара Ваенна-Марскога Флота М. Кузняцова ад 16 кастрычніка 1943, стала першым нахімаўскім вучылішчам у СССР. У 1955 годзе расфармавана.
Начальнікі вучылішча:
- контр-адмірал Уладзімір Юльевіч Рыбалтоўскі, снежань 1943 — чэрвень 1944
- капітан 1-га рангу Ігар Іванавіч Аляксееў, чэрвень 1944 — красавік 1950
- капітан 1-га рангу Георгій Іванавіч Гаўрылін, красавік 1950 — жнівень 1952
- контр-адмірал Мікалай Дзмітрыевіч Новікаў, студзень 1953—1955