Томас Эндрус Хендрыкс

Томас Эндрус Хендрыкс (англ.: Thomas Andrews Hendricks, 7 верасня 1819 - 25 лістапада 1885) - амерыканскі палітык, член Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзідэнт ЗША ў 1885 годзе.

Томас Эндрус Хендрыкс
Thomas Andrews Hendricks
Томас Эндрус Хендрыкс
сцяг
21-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
сцяг
4 сакавіка — 25 лістапада 1885 года
Прэзідэнт Гровер Кліўленд
Папярэднік Чэстэр Артур
Пераемнік пасада вакантная
Леві Мортан
сцяг
16-ы губернатар Індыяны
сцяг
13 студзеня 1873 — 8 студзеня 1877
Віцэ-губернатар Леанідас Секстан
Папярэднік Конрад Бакер
Пераемнік Джэймс Уільямс
сцяг
Сенатар ад штата Індыяна
сцяг
4 сакавіка 1863 — 4 сакавіка 1869
Папярэднік Дэвід Т'юрпай
Пераемнік Даніэль Прат
сцяг
Член Палаты прадстаўнікоў ад 6-й выбарчай акругі Індыяны
сцяг
4 сакавіка 1853 — 4 сакавіка 1855
Папярэднік Уіліс Горман
Пераемнік Люсьен Барбур
сцяг
Член Палаты прадстаўнікоў ад 5-й выбарчай акругі Індыяны
сцяг
4 сакавіка 1851 — 4 сакавіка 1853
Папярэднік Уільям Браўн
Пераемнік Сэмюэл Паркер
 
Партыя Дэмакратычная партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Веравызнанне Епіскапальная царква
Нараджэнне 7 верасня 1819(1819-09-07)
Смерць 25 лістапада 1885(1885-11-25) (66 гадоў)
Пахаванне Могілкі «Краўн Хіл» (Індыянапаліс)
Жонка Eliza Hendricks[d]
 
Аўтограф Thomas A. Hendricks Signature.svg

Хендрыкс нарадзіўся ў 1819 годзе недалёка ад Зейнсвіла, штат Агаё. У 1820 годзе разам з бацькамі пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Індыяну. Скончыўшы ў 1841 годзе, Гановерскі каледж, ён вывучаў права ў Чэмберсбургу, штат Пенсільванія, пасля чаго займаўся юрыдычнай практыкай.

Сваю палітычную кар'еру Хендрыкс пачаў ў 1848 годзе, калі быў абраны ў Палату прадстаўнікоў штата Індыяна. У 1850 ён выставіў сваю кандыдатуру на выбарах у Кангрэс і быў абраны членам Палаты прадстаўнікоў ад Дэмакратычнай партыі. Гэты пост ён займаў у перыяд з 1851 па 1855. У 1855 годзе падчас прэзідэнцтва Франкліна Пірса Хендрыкс быў прызначаны ўпаўнаважаным па справах зямельнага кіравання. У 1860 годзе ён балатаваўся на пасаду губернатара Індыяны, аднак пацярпеў паражэнне, пасля чаго перабраўся ў Індыянапаліс, дзе займаўся юрыдычнай практыкай. У 1863 годзе ў ходзе Грамадзянскай вайны ў ЗША Хендрыкс быў абраны сенатарам ад штата Індыяны і знаходзіўся на гэтай пасадзе да 1869 года.


Зноскі

СпасылкіПравіць