Томас і Ганна Бароу

«Томас Бароу» і «Ганна Бароу» (англ.: Thomas Borrow, Anne Borrow) — дзве карціны английскага мастака Джозэфа Райта 1762—1763 гадоў.

Джозеф Райт
Томас Бароу. 1762-3
англ.: Thomas Borrow
Матэрыял алейныя фарбы і палатно
Памеры 127 × 101.6 см
Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, Дэрбі
(інв. 1961-508/2 & 1961-508/3)
Джозеф Райт
Ганна Бароу. 1762-3
англ.: Anne Borrow
Матэрыял алейныя фарбы і палатно
Памеры 127 × 101.6 см
Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, Дэрбі
(інв. 1961-508/2 & 1961-508/3)

Томас Бароу быў старэйшым сынам Ісака і Хонор Бароу, народжаным 3 чэрвеня 1709 г. Яго бацька, які жыў у Кастлфілде, вельмі буйным загарадным доме, двойчы быў мэрам Дэрбі[1] — у 1730 і ў 1742 гадах[2]. Бароу увайшоў у Грэйс Ін ў 1727 годзе[3]. Праз год пасля таго, як Карл Эдуард Сцюарт прыязджаў у Дэрбі, у 1746 годзе, Бароу стаў гарадскім клеркам (гэтую пасаду ён займаў да самой смерці)[4].

У 1757 ён ажаніўся з Ганнай Аўлт (Anne Ault), дачкой Джона Аўлта Лафбаргскага, і ўступіў у карыстанне землямі, 4000 фунтаў стэрлінгаў і ва ўпраўленне Літчэрчам і суполкай святога Пятра[5] (абшчына святога Пятра цяпер у цэнтры Дэрбі). Джозэф Райт намаляваў партрэты абодвух; зараз яны захоўваюцца ў калекцыі Музея і мастацкай галерэі Дэрбі разам з ананімнай карцінай, на якой намаляваны іх маёнтак Кастлфілд (Castlefields). Партрэты былі намаляваныя ў 1762—1763 гадах і маюць памеры 40 на 50 цаляў.

Бароу памёр 6 жніўня 1786 года, Ганна памерла ў 1801 годзе[5]. У пары быў сын Томас, які змяніў напісанне прозвішча з Borrow на Borough[1].

Зноскі

  1. а б Thomas Borrow, PictureThePast, accessed July 2011
  2. The history and gazetteer of the county of Derby By Stephen Glover, 1831, accessed July 2011
  3. Admissions to Grays Inn Архівавана 6 верасня 2011., accessed July 2011
  4. Portrait of Thomas Borrow Архівавана 30 кастрычніка 2010., Derby.gov.uk, accessed July 2011
  5. а б Borough Estate and Family Papers - Access to Archives. The National Archives. Праверана 16 July 2011.