Томі Са́ла (швед. Tommy Salo; нар. 1 лютага 1971) — шведскі хакеіст, брамнік. Алімпійскі чэмпіён 1994 Чэмпіён свету 1998 Выступаў у НХЛ, «Нью-Ёрк Айлендэрс», «Эдмантан Ойлерс», «Каларада Эвеланш».
Найбольш яркія моманты яго кар’еры — выйгрыш серыі булітаў ў фінале Алімпійскіх гульняў-1994 супраць зборнай Канады, які прынёс шведам першыя ў іх гісторыі залатыя медалі Алімпійскіх гульняў, і прапушчаная шайба ад зборнай Беларусі (Уладзімір Копаць) ў чвэрцьфінале Алімпіяды-2002, якая ў выніку прынесла беларусам сенсацыйную перамогу.
Зноскі