Трафей Паўночнай Ірландыі (снукер)

Трафей Паўночнай Ірландыі (англ.: Northern Ireland Trophy) — былы прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Ён прайшоў у 1981 годзе пад назвай Northern Ireland Classic і быў адноўлены толькі ў 2005 годзе, праходзіўшы ў Waterfront Hall у Белфасце, Паўночная Ірландыя, а з 2006 года стаў рэйтынгавым турнірам. Трафей Паўночнай Ірландыі быў першым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2008/2009, калі праходзіў у апошні раз.

Трафей Паўночнай Ірландыі
Год заснавання: 1981
Арэна: Waterfront Hall
Горад: Белфаст
Краіна: Паўночная Ірландыя
Фармат: Рэйтынгавы турнір
Прызавы фонд: £200,500 (2008)
Рэкорды
Апошні чэмпіён: Сцяг Англіі Роні О’Саліван
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 1:

Сцяг Англіі Джымі Уайт
Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр
Сцяг Англіі Роні О’Саліван

Найвышэйшая серыя: 147:

Сцяг Англіі Роні О’Саліван (2007)

Апошні турнір
Трафей Паўночнай Ірландыі 2008

Пераможцамі пяці розыгрышаў Трафею Паўночнай Ірландыі станавіліся пяць розных снукерыстаў, бо ніводны ігрок не перамагаў на гэтым спаборніцтве двойчы. Роні О’Саліван два разы выходзіў у фінал, прайграўшы ў 2006 годзе і выйграўшы тытул у 2008. О'Саліван таксама выканаў адзіную максімальную серыю ў гісторыі спаборніцтва ў 2007 годзе.