Тры законы Кларка

Тры закона Кларка былі сфармуляваны вядомым англійскім пісьменнікам-фантастам і футуролагам Артурам Кларкам:

  1. Калі паважаны, але пажылы навуковец сцвярджае, што штосьці магчыма, тады ён амаль напэўна мае рацыю. Калі ён сцвярджае, што штосьці немагчыма, — ён, вельмі верагодна, памыляецца.
  2. Адзіны спосаб выяўлення межаў магчымага складаецца ў тым, каб адважыцца зрабіць крок у немагчымае.
  3. Любая досыць развітая тэхналогія неадрозная ад магіі.

Гісторыя паходжання правіць

Першы з трох законаў, які першапачаткова зваўся проста «закон Кларка», быў сфармуляваны аўтарам у яго кнізе «Рысы будучыні» (англ.: Profiles of the Future) (1962)[1]. Сцвярджэнне, якое цяпер завецца другім законам, таксама ўпершыню было згадана ў гэтым выданні, аднак «другім законам» Кларк назваў яго толькі ў наступнай рэдакцыі сваёй кнігі ў 1973 годзе. У гэтым жа выданні Кларк сфармуляваў трэці закон, які сёння вядомы больш за астатнія. У чарговай рэдакцыі той жа сваёй кнігі, зробленай у 1999 годзе, Кларк дадаў чацвёрты закон: «Для кожнага эксперта існуе аналагічны эксперт з процілеглым пунктам гледжання» (літаральна «… роўны і процілегла накіраваны эксперт», што з'яўляецца алюзіяй на трэці закон Ньютана).

Айзек Азімаў сфармуляваў дапаўненне да першага закона Кларка, якое тычыцца нязгоды непрафесіяналаў з навукоўцам:

  • «Тым не менш, калі непрафесіяналы згуртоўваюцца вакол ідэі, якая адмаўляецца паважаным, але пажылым навукоўцам, і падтрымліваюць гэту ідэю з запалам і энтузіязмам — тады гэты паважаны, але пажылы навуковец, у канчатковым выніку, верагодна, мае рацыю».

Зноскі

  1. Кларк А. Черты будущего. — М.: Мир, 1966.

Спасылкі правіць