Трэцяе месца
Трэцяе месца альбо трэцяя прастора (англ.: third place, third space) — тэрмін, якім акрэсліваюць месца ў публічнай прасторы, асобнае ад жылля і працы (першага і другога месцаў адпаведна). Асноўныя рысы трэцяга месца сфармуляваныя ў кнізе Рэя Ольдэнбурга The Great Good Place (1989). Да гэтых рысаў адносяцца:
- Бясплатнасць альбо малы кошт.
- Наяўнасць ежы і пітва (рыса не ключавая, але істотная).
- Даступнасць (на пешай адлегласці ад многіх наведвальнікаў).
- Размовы – асноўнае, чым там займаюцца.
- Нейтральная тэрыторыя (наведвальнікі не абавязаныя прысутнічаць і вольныя прыходзіць і сыходзіць калі пажадаюць)
- Сацыяльнае ўраўнанне (у гэтым месцы ўсе наведвальнікі стасуюцца як прыблізна роўныя).
- Кола заўсёдных наведвальнікаў.
Прыкладамі трэцяга месца могуць служыць:
- брытанскі паб;
- французская кавярня;
- амерыканская таверна;
- нямецкі «бір-гартэн».
Літаратура
правіць- Oldenburg, Ray: The Great Good Place: Cafes, Coffee Shops, Community Centers, Beauty Parlors, General Stores, Bars, Hangouts, and How They Get You Through the Day. New York: Paragon House, 1989.
- Oldenburg, Ray: Celebrating the Third Place: Inspiring Stories About The Great Good Places at the Heart of Our Communities. New York: Marlowe & Company, 2001.
- Homi K. Bhabha, The Location of Culture, Routledge, 1994.